Папаўненне і агляд стану гербарнай калекцыі навуковага аддзела Бярэзінскага біясфернага запаведніка — турбота і неабходная праца навукоўцаў-батанікаў. Вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук Яўгенія ІЎКОВІЧ (на фота злева) амаль сорак гадоў не толькі даследуе флору найстарэйшага ў краіне запаведніка, але і сама адкрывае новыя віды раслін. У гэтым ёй ужо дваццаць пяць гадоў дапамагае старшы навуковы супрацоўнік Святлана АЎТУШКА.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».