Вы тут

Тут рыхтуюць сапраўдных мужчын


У Магілёве далі старт рэспубліканскаму месячніку абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы ў гонар 100-гадовага юбілею Узброеных Сіл Беларусі.


У аўторак на пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча было асабліва шматлюдна. Перад уваходам у будынак і ў фае ўстановы дэманстраваліся апошнія дасягненні тэхнічнага майстэрства выхаванцаў і настаўнікаў магілёўскага савета ДТСААФ. Магілёў стаў стартавай пляцоўкай месячніка, падчас якога ва ўсіх абласцях і раёнах краіны адбудуцца аўтапрабегі па мясцінах баявой славы, тэматычныя вечары і ўрокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі і воінамі-інтэрнацыяналістамі. Дарэчы, 22 студзеня Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ споўнілася 80 гадоў.

— Летась мы падрыхтавалі больш за 5 тысяч спецыялістаў для народнай гаспадаркі краіны, у тым ліку — 460 для Уброеных Сіл, — адзначыў яе старшыня Аляксандр Мазур. — Юнакі маюць магчымасць атрымаць у нас спецыяльнасці кіроўцы, у тым ліку кіроўцы-электрыка, і іншыя.

У вобласці функцыянуе больш за 200 пярвічак ДТСААФ, якія аб'ядноўваюць 13 670 чалавек. Працуе 76 секцый па спорце, дзе займаецца больш за 3 тысячы дзяцей і падлеткаў. Мотабол, джып-трыял, пейнтбол, лазертаг, страйкбол, картынг, мотакрос, радыётэлеграфія — у юнакоў ёсць рэальная магчымасць выпрабаваць сябе ў самых сучасных відах спорту, а заадно сур'ёзна падрыхтавацца да службы ў арміі.

У рамках адкрыцця месячніка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння членскіх білетаў і значкоў новым членам абароннага Таварыства, а юныя выхаванцы абласнога кадэцкага вучылішча атрымалі пагоны. Шэрагу прадстаўнікоў дзяржустаноў і царквы былі ўручаны юбілейныя медалі. У гэты ж дзень каля помніка герою абароны Магілёва палкоўніку Сямёну Куцепаву адбыўся ўрачысты мітынг і былі ўскладзены кветкі.
Удзел у мерапрыемствах прыняў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ Іван Дырман.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.