Вы тут

Беларусы ўсё часцей аддаюць перавагу менавіта айчынным лекам


Міністр аховы здароўя Валерый Малашка канстатуе, што жыхары нашай краіны ўсё часцей аддаюць перавагу менавіта беларускім лекам. І прычына не толькі ў тым, што цэны на іх ніжэйшыя. Айчынны вытворца можа гарантаваць якасць прадукцыі. А як гэта забяспечыць у леках, што паступаюць з-за мяжы?


Дарэчы, тэма цэнаў на лекі, з якой раней звярталіся да кіраўніка дзяржавы, зараз пільна кантралюецца і, у прынцыпе, вырашана. Пра гэта і не толькі ўчора ішла гутарка падчас наведвання Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам фармпрадпрыемства «Мінскінтэркапс» — абмяркоўвалі стан фармацэўтычнай сферы ў цэлым.

— У першым паўгоддзі гэтага года цалкам павінна быць створана манапалізаваная сістэма — поўнасцю празрыстая і падкантрольная вам, сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных, — паставіў задачу Прэзідэнт.

Увогуле кантроль за якасцю лекаў павінен быць татальны, бо ад яе залежаць здароўе і жыццё людзей. Але чаму не ўвесь фармацэўтычны рынак знаходзіцца пад кантролем? Кіраўнік дзяржавы прапанаваў поўнасцю ўзяць пад кантроль працэсы па вытворчасці, продажах і імпарце лекаў у краіне.

Яшчэ адна болевая кропка — праблема пасярэдніцтва як у фармгаліне, так і ў іншых сферах. Бо часам заробак пасярэднікаў складае палову ад цаны тавару.

— Гэта робіць даражэйшым тавар. Чаму мы не займаемся гэтым пытаннем? Давайце разбірацца з праблемай, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы ж вялізныя грошы губляем.

Таму адна з галоўных прапаноў, каб высокапастаўленая асоба — міністр або губернатар — давала дазвол на пасярэдніцтва. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўных выпадках без пасярэднікаў не абысціся, але гэта зноў жа павінен вырашаць кіраўнік высокага ўзроўню.


Валерый МАЛАШКА, міністр аховы здароўя:

— Прэпараты, якія вырабляюцца на айчынных прадпрыемствах, маюць высокую эфектыўнасць і падвяргаюцца жорсткаму шматступеннаму кантролю якасці на ўсіх этапах па шляху да спажыўца. Гэта дае магчымасць дабіцца таго, што ў Беларусі за апошнія гады не зарэгістравана кантрафактных лекавых прэпаратаў. Сёння мы не маем прэтэнзій з боку замежных спажыўцоў нашых лекаў. У трыццаць тры краіны адбываецца пастаўка. Адпрацоўваюцца новыя рынкі збыту. Мы цікавыя нашым замежным калегам у першую чаргу тым, што прапаноўваем якасны прадукт, досыць шырокую лінейку прадуктаў як традыцыйных, так і новых.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Ні больш ні менш — здароўе нацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.