Вы тут

Як праходзіла спартыўнае свята для супрацоўнікаў МУС і іх сем'яў


Мерапрыемства адбылося ў выхадны дзень на базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС у пасёлку Гарані Мінскага раёна. Акрамя супрацоўнікаў міліцыі з сем'ямі на свяце прысутнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі з Радашковіцкай школы-інтэрната, навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя і члены грамадскага савета пры МУС.


Фота прэс-службы МУС.

На цырымоніі адкрыцця міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначыў, што не так часта вартавым парадку выпадае такая цудоўная магчымасць — актыўна адпачыць разам з роднымі і калегамі, з карысцю і вялікім задавальненнем правесці час. «Здаровы лад жыцця — сярод найважнейшых прыярытэтаў для Міністэрства ўнутраных спраў, таму ведамства заўсёды гатова на сваім прыкладзе паказваць суайчыннікам, наколькі важныя заняткі спортам і фізічнай культурай», — сказаў Ігар Шуневіч.

На свяце, нароўні з аматарамі, прысутнічалі і славутыя прафесійныя спартсмены: алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр і Андрэй Багдановічы, а таксама Людміла Калінчык — майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне і прызёр чэмпіянатаў свету. Яны прэзентавалі сімвалічны сувенір — мяккага белага тыгра па імені Сухаран, які быў абраны талісманам будучых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

Галоўнай часткай сяброўскіх спаборніцтваў сталі лыжная эстафета, комплексная эстафета з сямі этапаў і перацягванне ліны. Усе ахвотныя маглі праявіць сябе ў конкурсах «Трапны стралок», «Сіламер», «Распілоўванне бярвёнаў». На свяце працавалі атракцыёны і страйкбольны цір, экспанавалася міліцэйская тэхніка, а самых маленькіх забаўлялі аніматары ў касцюмах казачных персанажаў і герояў мультфільмаў. Падсілкавацца можна было сытнай салдацкай кашай і пышнымі блінцамі, а гарачы чай выдатна дапамагаў не змерзнуць.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Лыжная эстафета, конкурсы і сустрэчы з алімпійцамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.