Шоу светлавых інсталяцый зроблена па прыкладзе кітайскага аналага. Дарэчы, і сам праект рэалізаваны пра падтрымцы партнёраў з акругі Юаньчжоў. Парк раскінуўся па тэрыторыі «Дрымлэнда», пабываць там можна пасля 16.30 і да 23.30 штодня.
Плануецца, што ў такім фармаце выстава будзе працаваць да мая, пасля чаго не закрыецца, а, наадварот, падоўжыць час наведвання да дзвюх гадзін ночы. Да таго ж, у цёплую пару года на тэрыторыі парку з'явяцца пункты з вулічнай ежай. Усяго ж наведвальнікі змогуць убачыць 40 кампазіцый, сярод якіх светлавы калідор, карэта Папялушкі, Эйфелева вежа, закаханая пара, розныя жывёлы: дэльфіны, жырафы, мядзведзі і многае іншае. Дарэчы, у сярэдзіне студзеня стала вядома, што сам парк забаў «Дрымлэнд» выстаўлены на таргі. У 2016 годзе кампанію, якой ён належыць, прызналі эканамічна неплацежаздольнай. Стартавы кошт продажу парку — 29,1 млн руб. Да гэтага яго ўжо выстаўлялі на таргі, але ахвотных яго набыць не знайшлося.
Дар'я КАСКО
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?