Вы тут

На гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць уначы да мінус 15 градусаў


Сонечнае і марознае надвор'е будзе ў нас у першую дэкаду лютага, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ў многіх раёнах чакаецца невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе мінус 4—10 градусаў, па паўднёвым захадзе прагназуецца 1—3 марозу. У сераду ўначы і раніцай у некаторых раёнах, у асноўным па паўночным усходзе Беларусі, пройдзе кароткачасовы снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 7—13 градусаў (пры праясненнях да 15 марозу). Тэмпература днём складзе ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да 8 марозу па ўсходзе краіны. Уначы ў чацвер па поўдні Беларусі пройдзе снег, раніцай і днём у некаторых раёнах таксама не абыдзецца без кароткачасовага снегу, мокрага снегу. Месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да мінус 12 па поўначы краіны, месцамі па Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра панізіцца да 15 марозу. Удзень будзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі спецыялістаў, у пятніцу на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. У некаторых раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2—8 градусаў (пры праясненнях па поўначы да 9—12 марозу), удзень чакаецца ад нуля да мінус 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Загаловак у газеце: Лютаўскія маразы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.