Вы тут

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў краіне на гэтым тыдні


Даволі няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў краіне на гэтым тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Максімальная тэмпература паветра будзе ад плюс 18 да плюс 24 градусаў. У сераду франтальныя падзелы, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, абумовяць пераважна па заходняй частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—14 цяпла, удзень у асноўным будзе ад плюс 20 да плюс 26 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 19 цяпла.

Захаваецца няўстойлівае надвор'е і ў чацвер, калі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тады ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы, удзень па паўднёвым захадзе — з парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—15 цяпла, удзень чакаецца ад плюс 20 да плюс 26 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах з-за шчыльнай воблачнасці і дажджоў будзе не вышэй за плюс 16—19 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—13 цяпла, удзень прагназуецца ад плюс 16 да плюс 22 градусаў, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 24 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось вам і дажджы рознай інтэнсіўнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.