Вы тут

Брэсцкія пагранічнікі спынілі буйную партыю ялавічыны


Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ, спынена спроба незаконнага перамяшчэння праз граніцу буйной партыі ялавічыны.


Брэсцкія вартавыя мяжы заўважылі падазроныя аўтамабілі, якія рухаліся ў Маларыцкім раёне ў памежнай паласе. У адказ на патрабаванне супрацоўнікаў пагранічнай службы спыніцца кіроўцы, наадварот, прыбавілі газу. Вайскоўцам давялося прымяніць зброю. Пасля гэтага тры транспартныя сродкі былі затрыманыя. У салонах і багажніках машын аказалася 44 тушы буйной рагатай жывёлы. Жыхары Маларыцкага раёна спрабавалі ўвезці тавар з Украіны ў Беларусь у абход пунктаў пропуску. Зразумела, што гэтая прадукцыя не прайшла ветэрынарнага і санітарнага кантролю.

Цяпер парушальнікам давядзецца адказваць у адпаведнасці з законам. Ім пагражаюць даволі буйныя штрафы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Мясная кантрабанда не прайшла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.