Вы тут

Аўто за два блокі цыгарэт


Многім у нас ужо вядомая акцыя «Мяняй цыгарэты на цукеркі!», але 55-гадоваму жыхару Латвіі з-за тытуню давялося развітацца з аўтамабілем.


— Ён спрабаваў перавезці з Беларусі ў Латвію праз пункт спрошчанага пропуску «Плюсы» Браслаўскага раёна на 20 пачак цыгарэт больш, чым дазволена. Па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска вінаватага аштрафавалі на 30 базавых велічынь, канфіскавалі цыгарэты коштам каля
230 тысяч рублёў і аўтамабіль Hyundaі Santa Fe. У ім парушальнік і зрабіў тайнік, у якім схаваў кантрабанду, — расказаў «Звяздзе» пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Ілья Белавус.

Згодна з мытнымі правіламі, аднаму чалавеку (старэйшаму за 18 гадоў) дазваляецца вывозіць або ўвозіць на тэрыторыю Беларусі не больш як 40 штук цыгарэт. І нават калі лішнюю колькасць тытуню перавозяць на чужой машыне, апошнюю могуць канфіскаваць.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.