Вы тут

Пройдзе велапрабег, прысвечаны барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі


8 ліпеня ў Мінску ўпершыню пройдзе велапрабег, прысвечаны барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын. Rіde4women праводзіцца з 2014 года, сёлета ён стартаваў у Таліне 2 ліпеня і ўпершыню пройдзе праз Мінск, а завершыцца ў Вене 15 ліпеня.


Асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне грамадскай увагі да здароўя жанчын. Вядома, што некаторыя анкалагічныя захворванні, такія як рак шыйкі маткі, у жанчын можна прадухіліць і перамагчы. «Ён узнікае больш чым у 58 тысяч жанчын у Еўропе, з'яўляецца чацвёртай па распаўсюджанасці лакалізацыяй і заўчасна забірае больш за 24 тысячы жыццяў штогод.У Беларусі на рак шыйкі маткі кожныя два дні захворваюць пяць жанчын. Але калі мы будзем уважлівыя да сябе, то будзем хутчэйшыя за рак, і ён не паўстане ніколі ў 80 % жанчын», — расказваюць арганізатары.

Для веласіпедыстаў перакрыюць першыя палосы на двух галоўных праспектах сталіцы — Незалежнасці і Пераможцаў. Далучыцца да мерапрыемства можа любы ахвотны. У 9.30 удзельнікі збяруцца каля Нацыянальнай бібліятэкі, старт запланаваны на 10.30. Завершыцца мерапрыемства канцэртам каля Палаца спорту, там будзе працаваць кірмаш-продаж вырабаў рамеснікаў-анкапацыентаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Велапрабег дзеля барацьбы з хваробай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.