Вы тут

Мінскі планетарый святкаваў свой дзень нараджэння


На гэтых выхадных мінскі планетарый святкаваў свой дзень нараджэння. Яму споўнілася 53 гады. Самі беларусы зрабілі своеасаблівы падарунак установе, паўдзельнічаўшы ў краўдфандынгавай кампаніі.


Прыйшоў час абнавіць абсталяванне планетарыя, і жыхары, сабраўшыся талакой, ахвяравалі на новую праекцыйную сістэму. Усяго падтрымалі ідэю 514 чалавек. Тэхналогія поўнага купала, якую цяпер збіраюцца ўсталяваць, падобная на ІMAX. Плануецца закупіць чатыры праектары FullHD, і выява будзе выводзіцца на купал з аглядам 360 градусаў. Космас стане ярчэйшы і больш насычаны, чым зараз, а раздзяленне выявы павялічыцца ў
1,5 раза. Новую сістэму збіраюцца ўсталяваць у мінскім планетарыі ўжо ў верасні. Ідэю падтрымала і кампанія па вытворчасці тавараў для сну. Яна паставіла пад купалам ложкі — цяпер назіраць за зорным небам будзе яшчэ больш прыемна.

У сам жа дзень нараджэння наведвальнікі планетарыя маглі пакінуць свой прагноз на наступныя паўстагоддзя для чалавецтва. Пафантазіраваць, якія з'явяцца тэхналогіі і ці зможам мы ездзіць на Марс, як на лецішча.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Яшчэ бліжэй да зор

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.