Вы тут

Наўсцяж адны каласавікі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • каласаві́к — баравік, які расце ў час каласавання жыта;
  • настра́мак (адно са знач.) — невялікі воз сена;
  • пагатоў (прысл.) — тым больш;
  • наўсця́ж — ва ўсіх напрамках, навокал;
  • рыштаванне — збудаванне з дошак для будаўнічых работ;
  • паходня — пераносны ліхтар, факел.
  • Даць дзёру — хутка пакінуць месца падзей, уцячы. Беларусы яшчэ скажуць: даць драла, даць лататы. Рускія: смотать удочки.
  • Сажнем носа не дастаць — пра чалавека, які вельмі зазнаецца, фанабэрыцца. Беларускія адпаведнікі: без фігі ні да носа, задзіраць нос. Рускія: шестом носа не достать.

Чарговы выпуск тэлевіктарыны выйдзе ў эфір «Беларусь 3» першага верасня. Да гэтага часу праграма і наша рубрыка будуць у адпачынку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.