Вы тут

Метро прываблівае маладых


За першае паўгоддзе 2018 года сталічны метрапалітэн перавёз больш за 141 мільён пасажыраў — прыкладна 780 тысяч чалавек за суткі.


Як паведаміў начальнік службы руху ДП «Мінскі метрапалітэн» Ігар Дадалка, звычайна апошняя лічба складае 800—850 тысяч чалавек за суткі. Аднак летам традыцыйна пасажырапаток крыху змяншаецца — прыкладна на 100 тысяч чалавек у дзень. Хто адправіўся адпачываць на мора, хто — працаваць на дачу, а галоўнае, раз'ехаліся студэнты. Бо яны значна больш за дарослых карыстаюцца метро. Дарослы чалавек што? Раніцай на працу, вечарам з працы. А студэнт то на лекцыю, то ў бібліятэку, то на фітнес — ці мала спраў у моладзі? А позна вечарам, гэтак пасля адзінаццаці, каго больш за ўсіх убачыш у метро? Зноў жа маладых.

Як расказаў суразмоўнік, у апошнія гады назіралася тэндэнцыя да зніжэння колькасці пасажыраў. Прычыны таму розныя. Узрасла аўтамабілізацыя насельніцтва. Нехта выбірае наземны грамадскі транспарт, — на жаль, часам таму, што «над зямлёй» можна прыпынак-другі праехаць без аплаты. Прасцей кажучы, «зайцам». У метро ж, вядома, такі нумар не пройдзе. Адзін час некаторыя прадпрыемствы, да якіх рабочыя дабіраюцца ў асноўным на метро, пераходзілі на чатырохдзёнку, і гэта таксама адбівалася на агульным пасажырапатоку.

Але, па словах Ігара Дадалкі, сітуацыя стабілізавалася. Зараз мінскае метро перавозіць столькі ж пасажыраў, як і раней. А ў хуткім часе адпускная пара скончыцца, вернуцца на вучобу студэнты, адпаведна, скароціцца інтэрвал паміж цягнікамі, і сталічная падземка запрацуе на поўную моц.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Іванец назваў умовы дасягнення заробку педагогаў у памеры 135-140% ад сярэдняга па краіне

Іванец назваў умовы дасягнення заробку педагогаў у памеры 135-140% ад сярэдняга па краіне

На пленуме прафсаюза работнікаў адукацыі абмеркавалі надзённыя праблемы.