Вы тут

Навум Гальпяровіч прадставіць свой новы аўтарскі праект «Суразмоўцы»


1 верасня на канале «Беларусь 3» пісьменнік Навум Гальпяровіч прадставіць свой новы аўтарскі праект «Суразмоўцы» — цыкл вялікіх інтэрв'ю з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, артыстамі, педагогамі і грамадскімі дзеячамі пра ролю роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці, сучасны стан і праблемы беларускай літаратуры.


У прэм'ерным выпуску, прымеркаваным да Дня беларускага пісьменства, гледачы ўбачаць сустрэчу з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Карлюкевічам. Далей праект будзе выходзіць у эфір кожную суботу.

Акрамя таго, юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў эфіры сацыякультурнага канала будзе прысвечаны паказ дакументальнай стужкі «Першадрук», знятага летась на «Беларусьфільме» да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання (яго гледачы ўбачаць 27 жніўня), і чатырохсерыйнага мастацка-публіцыстычнага фільма вытворчасці БТРК «Скарына. Дзеля Бога і людзей» (у праграме з 28 жніўня). А 2 верасня тыя, хто не зможа асабіста трапіць у Іванава на маштабнае свята, убачаць яго адкрыццё — музычна-тэатралізаваную дзею «Малой радзіме пакланюся»

Загаловак у газеце: На тэмы культуры

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.