Вы тут

У Санкт-Пецярбургу пачаліся Дні Мінска


Правядзенне Дзён Мінска за мяжой можна назваць традыцыйным. З 2013 года яны праходзілі ў Маскве, Рызе, Мілане, Санкт-Пецярбургу, Бялградзе і Омску. Геаграфія даволі шырокая. Сталіца Беларусі адкрыта для супрацоўніцтва і актыўна прасоўвае на знешні рынак свае культурныя і эканамічныя інтарэсы.


Што датычыцца цяперашніх Дзён, то, як паведаміў Уладзімір Навумовіч, старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, сёння прадугледжана сустрэча з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. У ходзе гэтай сустрэчы плануецца падпісаць план мерапрыемстваў — своеасаблівую «дарожную карту» па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам на 2018—2020 гады. Акрамя таго, кіраўнікамі раёнаў Мінска запланаваны сустрэчы з піцерскімі калегамі. Будзе падпісана пагадненне паміж адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Мінска і Курортным раёнам Санкт-Пецярбурга.

12 адкрываецца пройдзе Форум дзелавога супрацоўніцтва, у рамках якога правядуць пленарнае пасяджэнне, дзе будзе прадстаўлены гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Мінска. Тут жа адбудзецца работа секцый «Гасцінныя Санкт-Пецярбург і Мінск» і «Разумныя гарады. Інфраструктура буйных гарадоў». У форуме возьмуць удзел вядучыя прадпрыемствы беларускай сталіцы.

Запланаваны паказ калекцыі беларускай моды — вырабаў з лёну, арганізаваны канцэрнам «Беллегпрам». Да 16 верасня будзе адкрыта выстаўка-продаж беларускіх тавараў, узяць удзел у якой рыхтуюцца больш за 40 мінскіх прадпрыемстваў. Не забытыя, безумоўна, культурная і спартыўныя праграмы.

Адзін з самых значных праектаў у сяброўстве двух гарадоў — узвядзенне квартала Санкт-Пецярбурга ў Мінску. Па словах Юрыя Качарго, першага намесніка старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама, цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да ажыццяўлення гэтай задумы. Месца размяшчэння будучага квартала — мяжа вуліц Сямашкі і былой вёскі Пятроўшчына. Пляцоўка для будоўлі ўжо расчышчана за кошт бюджэту Мінска. Тут вырастуць дзевяць жылых дамоў — каля 960 кватэр. Гэта будуць восем рознапавярховых дамоў-ветразяў, сярод якіх узвысіцца аднасекцыйны дом-маяк. Дапоўняць комплекс пешаходная зона з лесвічкамі-пандусамі, дэкаратыўны басейн, невялікія кафэ і крамкі. Усё гэта задумана ў стылі гранітнай набярэжнай Санкт-Пецярбурга.

Трэба адзначыць, што ў «паўночнай Пальміры» ў рамках узаемаабмену рыхтуецца будаўніцтва аналагічнага квартала Мінска.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Дамы-ветразі і гранітная набярэжная

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.