Вы тут

Прайшоў першы конкурс прафесійнага майстэрства


Выбіралі лепшых кіраўнікоў устаноў сярэдняй, дашкольнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Па папярэдніх выніках, у фінал выйшлі па дзевяць канкурсантаў у кожнай намінацыі. У суперфінале засталіся толькі чатыры. А яго пераможца яшчэ не названы.


Кожны кіраўнік — удзельнік конкурсу — мае значныя напрацоўкі ў сваёй рабоце. Дасягненні сваёй навучальнай установы фіналісты агучылі падчас прэзентацыі. Таксама ўдзельнікі конкурсу выступілі з абаронай бізнес-плана па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці, знаходзілі выйсце з сітуацый, якія патрабуюць нестандартных рашэнняў у пытаннях аховы працы, псіхалогіі, педагогікі, заканадаўства.

Конкурс стаў сапраўдным майстар-класам для кіраўнікоў. Па словах прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога інстытута адукацыі, гэты вопыт карысны для многіх прысутных і будзе ўкараняцца, напрыклад, анлайн-школа, дзе кожны настаўнік можа трымаць сувязь з бацькамі і вучнямі праз свой сайт. Важнасць такога кірунку адзначылі і ўдзельнікі конкурсу, якія атрымалі магчымасць пазычыць новыя ідэі ў калег. «Гэта свайго роду ўрок практыкі для кіраўнікоў адукацыі», — зазначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская.

Па выніках конкурсу вызначыліся чатыры пераможцы. Гэта дырэктар лідскай СШ № 1 Сяргей Фонасаў, кіраўнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 98 г. Гродна Святлана Федарцова, дырэктар гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Сняжана Пекарскенэ і дырэктар гродзенскага прафесійнага ліцэя будаўнікоў № 1 Алена Жалезняковіч. Імя галоўнага суперфіналіста будзе названа падчас «Педагагічнага балю», які сёлета пройдзе ў Шчучыне і прымеркаваны да Дня настаўніка.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Хто вядзе каманду

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.