Вы тут

Смартфоны не «патонуць»


У Кітаі стварылі ўнікальнае воданепранікальнае нанапакрыццё.


Кітайскія даследчыкі распрацавалі з нанаматэрыялаў воданепранікальнае пакрыццё для смартфонаў і іншых відаў бытавой электронікі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Навінка надзейна абараняе платы і іншыя дэталі электронікі ад дажджу, вады і вільгаці, адзначылі ў Нінбаскім інстытуце прамысловых тэхналогій Акадэміі навук Кітая (правінцыя  Чжэцзян, Усходні Кітай). Па словах даследчыкаў, гаджэтамі з паказаным пакрыццём можна карыстацца ў ваннай і побач з плавальным басейнам, не баючыся, што яны ўпадуць ў ваду.

Нанапакрыццё, як сведчаць эксперыменты, можа забяспечыць працаздольнасць электрапрыбораў пасля гадзіннага апускання на мятровую глыбіню, паведаміў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Цзэн Чжысян. У параўнанні з наяўнымі на рынку смартфонамі з воданепранікальным або водатрывалым корпусам, новы матэрыял валодае больш высокай надзейнасцю і пры гэтым дазволіць вытворцам знізіць сабекошт прадукцыі.

Згодна з эксперыментаў, воданепранікальнасць электронікі з такім пакрыццём не зніжаецца ва ўмовах шматразовага падзення з вышыні метра або працяглага знаходжання пры ўльтрафіялетавым выпраменьванні.Дзякуючы рашэнню цэлага шэрагу праблем пры распрацоўцы, уздзеянне нанапакрыцця на знешні выгляд і характарыстыкі электронікі ўдалося знізіць да мінімуму, заявіў Цзэн Чжысян. Паводле яго слоў, воданепранікальнае нанапакрыццё знойдзе шырокае прымяненне ў сферы аўтапрамысловасці, распрацоўцы дронаў, акіянаграфічнай тэхнікі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.