Вы тут

Раім схадзіць


Выстаўка-продаж «Восеньскі салон», лекцыя ў рамках праекту «(Не)расстраляныя», гутаркі аб класічнай музыцы і жаночы фестываль — афіша «Звязды» з 15 па 21 кастрычніка.


Women Days у Мінску

Дзе: падрабязней на сайце

Калі: па 31 кастрычніка

Колькі каштуе: 49 рублёў за комплекс паслуг

Мэта фестывалю — матываваць жанчын надаваць увагу сваёй прыгажосці, здароўю, развіццю і адпачынку.

У перыяд фестывалю мінчанкі змогуць адпачыць душой і целам у СПА, наведаць майстар-клас "Сам сабе візажыст", а таксама запісацца на макіяж і дызайн броваў, зрабіць стрыжку, працэдуры для твару і манікюр. Аматарак спорту чакаюць абанементы ў фітнес-цэнтры, модніц — кактэйльныя сукенкі.

Жадаючыя навучыцца танцаваць, спяваць або маляваць таксама змогуць рэалізаваць сваю мару ў рамках фестывалю! Не забыліся арганізатары і пра любоў жанчын да касметыкі і, вядома, фотасесіі — задзейнічаны ўсе сродкі, каб пазбегнуць восеньскай дэпрэсіі ;) Спецыяльна для фестывалю ўдзельнікі падрыхтавалі эксклюзіўны комплекс паслуг па аднолькавай цане.

Для таго, каб наведаць фестываль, неабходна выбраць сабе паслугу з спецпрапановы, якія сфармавалі ўстановы-удзельнікі.


Восеньскі салон

Фота Таццяны Ткачовай

Дзе: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3

Калі: па 4 лістапада

Колькі каштуе: ад 5 рублёў

Выстаўка-продаж «Восеньскі салон» паказвае ў Палацы 124 сучасных аўтара і пасягае на тое, каб займець сваё жалезнае месца ў жыцці Мінска. Абодва праекты — вясенні і восеньскі — арганізаваныя пры падтрымцы Белгазпрамбанка, ужо вядомага культурнага дзеяча нашай краіны. А наведвальнікі тым часам могуць убачыць, наколькі кайфовай можа быць «элітарная» сфера мастацтва. З Дартам Вэйдэрам, якога сустракаюць хлебам-соллю, адпачынкам на Камсамольскім возеры з бакалам у руцэ і вось такім «тэкстурным» калажам (на фота), у бок якога ўвесь час чуецца адзін і той жа жарт пра выстаўку пліткі.

Вялікія і маленькія палотны, фатаграфія, манументальнасць, абстракцыі і іранічны прымітывізм, скульптуры і шырма, традыцыйны жанр пейзажа і канцэптуальнае мастацтва — усё гэта выстаўлена на продаж. Выбіралі мастакоў ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў, а работы — ва ўзросце да трох гадоў. Яшчэ аказалася — калі верыць інфармацыі арганізатараў, — што прыкладна 70 працэнтаў выстаўленых аўтараў бяруць удзел у Салоне ўпершыню. Што нейкім чынам намякае на багацце, якое мастацкая сфера краіны можа нам прапанаваць.


"(Не)расстраляныя": адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля пра Сяргея Мурзо

 

Дзе: кнігарня «Логвінаў», пр-т Незалежнасці, 37А

Калі: 16 кастрычніка ў 19.00

Колькі каштуе: бясплатна

Партал TuzinFM.by працягвае праект, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. Рыхтуецца кніжнае выданне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах

«(Не)расстраляныя» – працяг праекту, які пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданне, у якое ўвойдзе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх будзе апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі будзе далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі – больш за 300 старонак. Аздабленнем выдання займаецца дызайнерка Наста Шастак. 

Над выданнем працуюць знаныя даследчыкі літаратуры і культуры, якія ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі падрыхтавалі і прачыталі адкрытыя лекцыі пра герояў гэтага праекту. 12 лекцыяў прайшлі ў 2017 годзе ў кнігарні «Логвінаў». Увосень 2018 года ў межах праекту ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца 6 новых лекцыяў. Прэзентацыі праекту з адкрытымі лекцыямі запланаваныя таксама ва ўсіх абласных гарадах. 


Ад Баха да Гершвіна: гутаркі аб класічнай музыцы і мастацтве

 

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: 20 кастрычніка ў 16.00

Колькі каштуе: 12 рублёў

Кожную суботу з 20 кастрычніка па 22 снежня ў 16.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будуць праходзіць лекцыі па гісторыі музыкі і мастацтва "Ад Баха да Гершвіна: гутаркі аб класічнай музыцы і мастацтве". Праект уяўляе сабой аўтарскі экпрэс-курс па гісторыі музыкі з 10 лекцый працягласцю 60-90 хвілін, якія ўключаюць дэманстрацыю відэа- і аўдыёматэрыялаў, інтэрактыўныя формы навучання.

Тэматыка лекцый ахоплівае больш за 500 гадоў гісторыі музыкі ў яе сувязях з сусветнымі культурнымі працэсамі, асноўнымі тэндэнцыямі развіцця жывапісу, літаратуры і тэатра. Вы акунецеся ў таямніцы сярэднявечча, пройдзеце па лабірынтах барока ў стройныя анфілады класіцызму, перажывеце пачуццёвы шторм рамантызму і апынецеся ў парадаксальным ХХ стагоддзі, якое адмаўляецца ад традыцый і ў той жа час сінтэзуе іх. Лекцыі чытае лектар-музыказнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі Варвара Царук, магістр мастацтвазнаўства, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасцях "Мастацтвазнаўства: музыказнаўства" і "Інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі: арган", аспірантка кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі".

20 кастрычніка слухачоў чакае лекцыя "Музычнае і выяўленчае мастацтва Сярэднявечча і Адраджэння".


Уікэнды з Бергманам

Дзе: к-тр "Піянер", вул Энгельса, 20

Калі: з пятніцы па нядзелю

Колькі каштуе: ад 5 рублёў

Ушаноўваючы генія, праект «Лістапад.Коллекция» прапануе паглядзець унікальную калекцыю фільмаў Інгмара Бергмана, якая налічвае 20 шэдэўраў, у кожным з якіх увасоблены яго галоўныя тэмы зямных жарсцяў і чароўнага маўчання, чалавечай адчужанасці, крызісу ў любові, веры, творчасці.

Кожны наступны ўікэнд (пятніца, субота, нядзеля) дырэктар праграм ігравога кіно ММКФ "Лістапад" Ігар Сукманаў будзе прадстаўляць і паказваць па тры карціны з калекцыі, аб'яднаныя агульнай тэмай і якія запрашаюць гледача да размовы.

  • Першы ўікэнд — дэбют рэжысёра ў кінематографе і хроніка непрыкаянага юнацтва, аб'яднаныя тэмай «Выхаванне «Я».
  • Другі ўікэнд «Розум і пачуцці» — самы рамантычны і міралюбівы ўікэнд, ідылічныя драмы, напоўненыя музыкай і горыччу любоўных страт.
  • Трэці ўікэнд «Анатомія шлюбу» — самае праніклівае даследаванне шлюбных і сексуальных адносін, прадпрынятае ў гісторыі сусветнага кіно.
  • Чацвёрты ўікэнд «Пачуцці і адчувальнасць» — лета, пяшчота і бунтарства ў самых знакамітых любоўных камедыях Інгмара Бергмана.
  • Пяты ўікэнд «У славу жанчын» — сход безразважных камедый аб жаночым шчасце і пошуку кампрамісаў у каханні і шлюбе.
  • Шосты ўікэнд «Бог і д'ябал на зямлі Бергмана» — па-сапраўднаму аўтарскія фільмы Бергмана пра пошукі веры і маўчанні Бога.
  • Сёмы ўікэнд «Дэманы і блазны Інгмара Бергмана» — інтэлектуальныя шэдэўры пра супрацьстаянне мастацтва бяздушнасць свету.

У рамках праекта таксама запланавана лекцыя кіназнаўцы, праграмнага дырэктара ММКФ «Лістапад» Ігара Сукманава пра творчасць шведскага генія.


"Кватэрнік" Сяргея Бабкіна

Дзе: Палац прафсаюзаў, пр-т Незалежнасці, 25

Калі: 20 кастрычніка ў 19.00

Колькі каштуе: ад 43 рублёў

Сяргей Бабкін — адзін з тых выканаўцаў, якія адразу вылучаюцца з агульнай масы, нават не па сваёй волi. Кожны яго праект — паспяховы. Няхай гэта запальныя трэкі 5'nizza або лірычныя сольныя кампазіцыі. Нельга не згадаць і ўдзел спевака ў супергурце Святаслава Вакарчука «Брусэль». Не менш яркая і акцёрская дзейнасць Сяргея Бабкіна.

Будучы «кватэрнік» абяцае быць крыху па-дзіцячы наіўным, але сапраўдным. Як уласна і ўсе выступы Сяргея Бабкіна — ад самага сэрца і на ўсю глыбіню душы. Сяргею цікава ўспомніць, з чаго ўсё пачыналася, убачыць адухоўленыя твары слухачоў проста перад сабой, павольна «пагутарыць», бо «кватэрнік» мае на ўвазе дыялог артыста са слухачом.

Выступленне 20 кастрычніка на сцэне Палаца Прафсаюзаў — падзея, якую сапраўды нельга прапусціць, бо невядома, ці пашчасціць яшчэ раз прыняць удзел у музычным таемстве, калі слухач і артыст разам ствараюць непаўторную атмасферу, знаходзячыся на адлегласці выцягнутай рукі адзін перад адным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.