Вы тут

У перспектыве будуць і садок, і школа


Калі ў раёне завода «Рытм» пабудуюць дзіцячы садок? З гэтым пытаннем падчас правядзення акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту» звярнулася жыхарка Рэчыцы Наталля Кусянкова. Жанчына паведаміла: «будуецца шмат дамоў, а садкоў усяго два. Дзіцяці, якому ўсяго тры гады, даводзіцца ўставаць штораніцы а пятай гадзіне. Спадзяюся, што гэта пытанне не застанецца без увагі».


Мы атрымалі адказ, падпісаны намеснікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Гарбачовым. У лісце паведамляецца, што «праектам «Дэталёвы план мікрараёна
№ 30А» Рэчыцы прадугледжана будаўніцтва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на 930 навучэнцаў, дашкольнай адукацыі на 240 месцаў. У сувязі з неабходнасцю ўзвядзення дашкольнай установы ў Рэчыцы гэтае пытанне будзе разгледжана пры распрацоўцы абласной інвестыцыйнай праграмы на 2020 год».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.