Вы тут

Тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе падымацца да 24 цяпла


Даволі цёплае і без дажджоў надвор'е чакаецца ў нашай краіне ў найбліжэйшы час, паведамляюць сіноптыкі. У сувязі з гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны на гэтым тыдні ўсталюецца высокі клас пажаранебяспекі.


У наступныя двое сутак наша краіна застанецца на заходняй перыферыі ўсходняга антыцыклону, які размясціўся над цэнтральнымі раёнамі еўрапейскай часткі Расіі. У сераду чакаецца пераменная воблачнасць і таксама будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, уначы ўмераны, удзень парывісты, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, у асобных раёнах — ад мінус 1 да плюс 1 градуса. Удзень будзе ад плюс 16 градусаў да 21 цяпла. У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, але ўначы стане цяплець. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 цяпла, удзень — ад плюс 18 градусаў да плюс 24 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: І зноў суха...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.