Вы тут

Яшчэ адна незагойная рана вайны...


Жоўтыя палі рапсу ўздоўж аўтамагістралі Лагойск — Жодзіна. У рапсе красуецца самотная бяроза, побач — помнікі. Колькі разоў праязджаў я па гэтай дарозе, быў тут і ў іншыя поры года, калі шукаў памятныя месцы нашага песняра Янкі Купалы.


Справа ў тым, што ў 1883 годзе, калі будучаму класіку Івану Дамінікавічу Луцэвічу быў адзін год, яго бацькі пераехалі з Вязынкі ў гэтае месца і арандавалі тут зямлю да 1887 года. Толькі цяпер упершыню заўважыў невялікія могілкі. Мною авалодала туга, і я вырашыў падысці бліжэй да маладога дрэўца. Убачыў купку мармуровых абеліскаў, прачытаў надпісы на камянях, і сэрца ажно скаланулася.

Яшчэ адна жудасная памятка вайны, незагойная рана лагойскай зямлі. Калісьці тут быў хутар Юзэфова, жыхароў якога жывымі спалілі ў агні: старых, жанчын, дзяцей — іх імёны выбіты на чорным мармуры. Старэйшаму было 70 гадоў, малодшаму — Паўлу Раткевічу — адзін гадочак... Гэта было ў верасні 1943-га.

На незасеяным лапіку зямлі ўсталяваныя восем помнікаў, а гэта азначае, што ў хутарскім пасёлку жылі восем сем'яў — не вінаватых у такой нялюдскай расправе, якую ўчынілі нямецкія акупанты на нашай зямлі. Ціхановічы, Голубы, Баравікі, Нікалаевы, Ванзонкі, Грыбоўскія...

Вечная ім памяць.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.