У 15-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Магілёве на стадыёне «Спартак» мясцовая каманда «Дняпро» прымала ўчора «Энергетык-БДУ» і прайграла па выніках сустрэчы 3:4. Адзін з галоў у створ гаспадароў быў забіты досыць кур'ёзна.
На 69-й хвіліне абаронца Ягор Хвалько аддаў пас галкіперу, але той махнуў нагой міма мяча, і ён закаціўся ў вароты. Пасля гэтага лік стаў 3:3, а затым госці дзякуючы псіхалагічнай перавазе аформілі перамогу.
Зараз «Дняпро» знаходзіцца на 14 месцы ў турнірнай табліцы. Ніжэй за яго толькі «Гомель» і мінскае «Тарпеда», якое трапіла ў няпростую сітуацыю. Гэтыя каманды згуляюць паміж сабой сёння. Абедзве не могуць атрымаць перамогу з красавіка.
Дзмітрый СУГАНЯЕЎ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?