Вы тут

«Мсціўцы: Фінал» стала самай касавай кінастужкай


Блокбастар «Мсціўцы: Фінал» стаў самым касавым фільмам у гісторыі. Каб пабіць рэкорд, пастаўлены дзесяць гадоў таму «Аватарам» Джэймса Кэмерана, апошняй частцы шматгадовай серыі кінакампаніі Marvel спатрэбілася 13 тыдняў пракату.


Па стане на 22 ліпеня трохгадзінны фільм «Мсціўцы: Фінал», зняты братамі Энтані і Джо Русо, сабраў у пракаце па ўсім свеце больш як 2,790 мільярда долараў і такім чынам абышоў «Аватар» (зборы 2,789 мільярда долараў). Прычым асноўную частку збораў прынеслі паказы не ў ЗША (854 мільёны долараў), а ў замежных кінатэатрах. Пра тое, што будзе ўстаноўлены новы рэкорд, кіраўнік студыі Marvel Кевін Файгі заявіў некалькі дзён таму на фестывалі Comіc-Con, дзе прадстаўляў наступныя праекты з кінасусвету Marvel.

Наогул, спіс 10 самых касавых фільмаў у гісторыі напалову складаецца з папярэдніх частак супергеройскага кінакомікса. Так, фільм «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» 2018 года займае 5-е месца з касавымі зборамі ў 2,04 мільярда долараў, «Мсціўцы» 2012 года — на 7-м месцы з 1,51 мільярда долараў, «Мсціўцы: Эра Альтрона» 2015 года займаюць 9-е месца з 1,4 мільярда долараў, а замыкае топ-10 леташняя «Чорная пантэра» (1,34 мільярда долараў).

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.