Вы тут

У сталічным аэрапорце ў пасажыраў скралі сумку з маёмасцю коштам у 10 тысяч долараў


У Нацыянальным аэрапорце ў пасажыраў скралі сумку, дзе знаходзілася маёмасць на суму 10 тысяч долараў, распавялі «Мінск-Навінам» у Мінскім аддзеле ўнутраных спраў на паветраным транспарце.


У самыя кароткія тэрміны супрацоўнікі міліцыі знайшлі нячыстага на руку таксіста, які забраў забыты пасажырамі багаж.

- З Нью-Ёрка прыляцела сям'я, сваякі вядомага хакеіста. Дабраўшыся да месца пражывання, яны выявілі, што не хапае адной сумкі. Вярнуўшыся на аэравакзал, нідзе яе не знайшлі і звярнуліся па дапамогу ў міліцыю, - распавёў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку на паветраным транспарце Уладзімір Рудзько.

Па запісах з камер відэаназірання ўсталявалі, што торба была пакінута на вазку, яе забраў кіроўца таксі, які потым з'ехаў у напрамку Мінска. Яго асобу хутка высветлілі, а да вечара затрымалі - кіроўца зноў прывёз пасажыраў у аэрапорт.

У сумцы ляжалі грошы, каштоўнасці, мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. На шчасце, таксіст не паспеў распарадзіцца чужой маёмасцю, толькі дастаў з мабільніка сім-карту, якую пазней знайшлі ў яго аўтамабілі.

- Затрыманы спачатку не прызнаваў віну, сцвярджаў, што нічога чужога не браў, аднак адразу прызнаўся, калі ўбачыў сябе на відэазапісе, - працягвае Уладзімір Фёдаравіч. - У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.