Вы тут

Абед па раскладзе


У СВК «Маяк Браслаўскі» Браслаўскага раёна на жніве шчыруюць 18 камбайнаў, якімі ўжо апрацавана больш за тысячу семсот гектараў збожжавых. Лідзіруюць на жніве браты Міхаіл і Віктар Вайтанец — імі абмалочана з пачатку кампаніі больш за восемсот тон збожжа.


У камбайнераў «Маяка» абед.  На першым плане — Іван Кульпа,  Міхаіл Вайтанец і яго брат Віктар Вайтанец.

Учора мне давялося пабыць на хлебным полі вытворчага аддзялення № 1 гэтай гаспадаркі. Камбайнамі «Палессе» кіравалі вопытныя спецыялісты сваёй справы: Валерый Ваштаевіч, Міхаіл Іваноў, Юрый Бабуль, Іван Ветраў, Іван Кульпа, браты Міхаіл і Віктар Вайтанец. Яны малацілі азімую пшаніцу на плошчы 66 гектараў. Добрай рабоце спрыялі і добрае надвор'е, і абед — гарачы, смачны, які па раскладзе прывезлі на поле. Некалькі хвілін на перакус — і хлебаробы гатовыя ісці заводзіць свае машыны.

Галоўны аграном Валянціна Таўкінь з упраўляючым аддзялення № 1  Валерыем Ваштаевічам і галоўным інжынерам гаспадаркі Міхаілам Янулём.

Кіроўца МАЗа Генадзь Курачка ўсё сваё працоўнае жыццё ўдзельнічае ў жніве.

На хлебнае поле прыехала і галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Таўкінь. Летась Валянціну Віктараўну ўзнагародзілі ганаровым званнем «Чалавек года Віцебскай вобласці».

— На сённяшні дзень СВК «Маяк Браслаўскі» ўбраў больш за сорак працэнтаў збожжавага кліна, — сказала галоўны аграном. — Тэмпы добрыя, каб толькі надвор'е нас не падвяло.

Адзін з найлепшых камбайнераў гаспадаркі Міхаіл Іваноў.

Абед на хлебным полі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.