Вы тут

Мінчанін абрабаваў краму бытавой хіміі, каб купіць спіртныя напоі


Па гарачых слядах аператыўнікі Першамайскага РУУС сталіцы раскрылі незвычайнае рабаванне і затрымалі зламысніка.


Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, непрацуючы 30-гадовы мінчанін прыйшоў у краму бытавой хіміі, размешчаную на вуліцы Карбышава, зусім не для таго, каб зрабіць карысныя пакупкі для дома. Зламыснік, а ў мінулым злодзей са стажам, планаваў скрасці тавар для наступнага яго перапродажу. Выбар мужчыны упаў на гелевыя асвяжальнікі, іх ён і паклаў у пакет. Узяў 15 штук. Прадавец пацікавіўся ў мужчыны, ці збіраецца той аплачваць пакупкі. Зламыснік прама адказаў, што не, і выйшаў з крадзеным таварам з крамы. Работнікі неадкладна паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Сышчыкі па гарачых слядах затрымалі мужчыну. Але да гэтага часу крадзены тавар ён паспеў збыць на адным з рынкаў сталіцы. Як патлумачыў зламыснік, адзін гелевы асвяжальнік ён прадаваў за адзін рубель. На атрыманыя грошы набыў спіртныя напоі.

Вядома, што мужчына раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.