Вы тут

Facebook распрацоўвае універсальныя акуляры дапоўненай рэальнасці


Спецыялісты з Facebook працуюць над новым прадуктам пад кодавай назвай Orion, піша БелТА са спасылкай на CNBC.


Акуляры дапоўненай рэальнасці ад Facebook ствараюцца ў супрацоўніцтве з буйным вытворцам дызайнерскай оптыкі Luxottica Group, якая валодае Ray-Band, Prada і Oakley.

Над прыладай працуюць інжынеры Facebook з лабараторыі Reality Labs ў горадзе Рэдманд, штат Вашынгтон. Аб тэхнічным складніку будучага прадукту пакуль вядома вельмі мала, аднак Марк Цукерберг асабіста сочыць за праектам.

Facebook мае намер стварыць акуляры, якія змогуць стаць паўнапраўнай заменай смартфону. Карыстальнік атрымае магчымасць здзяйсняць званкі, сядзець у інтэрнэце і сацсетках. Усё гэта будзе пры ўдзеле віртуальнага памочніка з функцыяй дапоўненай рэальнасці. Кіраваць ім можна будзе пры дапамозе голасу або жэстаў.

Сацыяльная сетка плануе да 2023 годзе правесці першыя тэсты новага гаджэта, а ў 2025 вывесці прадукт на рынак. Не выключана, што гэта адбудзецца раней і зусім хутка карыстальнікі сеткі змогуць убачыць акуляры дапоўненай рэальнасці ад Facebook у дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.