Вы тут

У Акцябрскім раёне закрылі пашкоджаны драўляны мост праз Пціч


Паведамленне аб пашкоджанні драўлянага моста (даўжыня 109,3 метра, шырыня 6,5 метра, вышыня над ракой 1,5 метра, грузападымальнасцю да 23 тон) праз раку Пціч на аўтадарозе каля вёскі Ражанаў Акцябрскага раёна паступіла ўвечары.


Як паведамляе МНС, мост з'яўляецца часовым да моманту завяршэння рамонту асноўнага жалезабетоннага. Работнікі ДРБУ правялі абследаванне будаўнічых канструкцый, падчас якога выявілі дэфекты, што сведчаць аб аварыйным стане маставога збудавання. У мэтах прадухілення абвальвання канструкцый прынята рашэнне аб забароне руху аўтатранспарту. Работнікамі МНС і службамі ўзаемадзеяння прапрацавана пытанне аб'езду, а таксама перанакіраванне транспартных сродкаў. Жыхароў раёна МНС абвясціла з дапамогай СМС-рассылкі.

Аб'езд ажыццяўляецца па аўтадарозе Н4265 да вёскі Катка Глускага раёна і па рэспубліканскай дарозе Р-34 (32 км).

Праведзена пасяджэнне раённай камісіі па НС, прыняты рашэнні па арганіацыі кругласутачнага дзяжурства і рэгулявання руху аўтатранспарту сіламі РАУС і аб правядзенні рамонтных работ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.