Вы тут

170 тысяч разоў звярталіся гамяльчане за 8 месяцаў гэтага года на нумар 115


Партал «Мой Горад» 115.бел, які створаны з мэтай хуткага рэагавання на жыллёва-камунальныя праблемы беларусаў, актыўна выкарыстоўваецца жыхарамі Гомельшчыны. Ад іх за восем сёлетніх месяцаў было прынята каля 170 тысяч заявак.


Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрый Згурскі расказаў, што 85 % агучаных у адзінай дыспетчарскай службе ЖКГ праблем вырашана станоўча. Для рашэння часткі патрабуюцца і значныя фінансавыя сродкі, і больш працяглыя тэрміны.

Дарэчы, большасць зваротаў паступае ад жыхароў буйных населеных пунктаў вобласці: Гомеля, Жлобіна, Мазыра, Светлагорска, Рэчыцы і Калінкавічаў. Гэта звязана з тым, што ў вялікіх гарадах больш шырокі спектр паслуг, а таксама большыя патрабаванні з боку жыхароў. Уся інфармацыя, якая трапляе ў кантакт-цэнтр, дэталёва аналізуецца спецыялістамі. У тым ліку для прыняцця стратэгічных рашэнняў, рацыянальнага размеркавання рэсурсаў:

— Аналіз такой інфармацыі дапамагае бачыць пэўныя праблемныя адрасы і аператыўна вырашаць пытанні, што там узнікаюць, — кажа Дзмітрый Згурскі. — Больш за палову заявак, якія трапляюць у службу 115 па Гомельскай вобласці вырашаюцца ў той жа дзень. За вызначаны тэрмін больш за 92 тысячы заявак са 170 тысяч было вырашана на працягу дня, на працягу двух дзён — яшчэ 30 тысяч, для рашэння яшчэ 10 тысяч спатрэбілася тры дні. Час для рэагавання адказнымі службамі па той ці іншай заяўцы рэгламентаваны нарматыўнымі дакументамі. Так, пытанні, звязаныя з бяспекай людзей, павінны вырашацца неадкладна. Для гэтага створаны аварыйныя брыгады. Між тым у рэгіёне былі выпадкі, калі заяўкі асобнымі спецыялістамі выконваліся са спазненнем ці невысокай якасцю. Менавіта таму з пачатку года за розныя парушэнні прыцягнуты да адказнасці 45 службовых асоб.

Што датычыцца абласнога цэнтра, то, па інфармацыі начальніка аператыўна-дыспетчарскай службы КВУП «Гомельская гарадская ЖКГ» Андрэя Маркевіча, на партале зарэгістравана 1,5 тысячы гамяльчан. Пры гэтым толькі адзін з карыстальнікаў адправіў звыш 1,2 тысячы зваротаў, яшчэ шэсць гараджан адправілі больш чым па 200 зваротаў, трое — па 150.

Часцей за ўсё гамяльчане ўзнімаюць тэмы, якія датычацца дарожна-маставой гаспадаркі, вулічнага асвятлення, азелянення, санітарнага стану і водазабеспячэння.

Сёння зваротная сувязь з грамадзянамі на партале рэалізуецца праз магчымасць прагляду статусу апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізу вынікаў работы па запыце ў фармаце малюнкаў «было» і «стала». Грамадзянін мае магчымасць уплываць на рэйтынг арганізацыі, калі ацэньвае якасць выкананай работы.

Між тым у краіне завяршаецца мадэрнізацыя партала «Мой горад» 115.бел з пераходам на платформу «Мая рэспубліка». Новы сэрвіс будзе прапаноўваць пашыраны функцыянал. Напрыклад, карыстальнікі змогуць убачыць у рэжыме «анлайн» графікі адключэння водазабеспячэння, электрычнасці, знаёміцца з тым, як ідзе працэс выканання заяўкі...

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…