Вы тут

Кардынальна зменіцца надвор'е ў нашай краіне ў нядзелю


Мінулы тыдзень быў вільготны, але цёплы. Уплыў атмасфернага фронту захаваецца і ў пятніцу, будуць ісці кароткачасовыя дажджы, а максімальная тэмпература падымецца да плюс 15 градусаў. Але, на думку спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у наступныя двое сутак чакаецца паступленне халодных няўстойлівых паветраных мас са Скандынаўскага паўвострава.


5 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны захаваюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе апускацца да плюс 1 — плюс 7 градусаў, аднак месцамі чакаюцца слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень ад плюс 5 градусаў па поўначы да 13 цяпла па поўдні краіны.

Увага! Кардынальна зменіцца надвор'е ў нашай краіне ўжо ў нядзелю. У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны абяцаюць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Уначы на большай частцы замаразкі ўжо да мінус 4 градусаў, але месцамі па паўднёвай палове краіны тэмпература паветра складзе ад плюс 1 градуса да плюс 5 градусаў. Не зусім камфортна чакаецца і ўдзень, калі максімальная тэмпература будзе падымацца не вышэй за 2—9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось і першы снег...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.