47-гадовы мужчына ехаў з імі з Расійскай Федэрацыі. З яго слоў, падчас стаянкі цягніка ў Маладзечне зайшоў у прывакзальную кавярню для таго, каб паабедаць.
У нейкі момант да яго падышла жанчына з дзіцем, завязалася размова, мужчына пачаставаў дзіця шакаладкай. У працэсе стасункаў дарослыя выйшлі на вуліцу, каб пакурыць, дзіця пры гэтым пакінулі глядзець за рэчамі. Вярнуўся ў кавярню мужчына ўжо адзін: ні дзіцяці, ні жанчыны не было. Рэчы стаялі на сваіх месцах. У цягніку рабочы выявіў прапажу 31000 расійскіх рублёў, якія ён зарабіў. На бліжэйшай станцыі мужчына звярнуўся да праваахоўнікаў за дапамогай.
Прагледзеўшы запісы камер відэаназірання ў кавярні, праваахоўнікі ўстанавілі, што грошы былі выкрадзены той самай жанчынай. Яна была затрымана аператыўнікамі ўжо ў сталіцы. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, выкрадзеных сродкаў пры ёй не было. Міліцыянерам 36-гадовая гамяльчанка распавяла, што выпадкова ўбачыла буйную суму грошай у мужчыны ў той момант, калі ён даставаў дзіцяці шакаладку. У яе паспеў план завалодаць імі сродкамі. Разам з мужчынам яна выйшла на вуліцу, аднак у кавярню вярнулася раней за яго, дастала грошы і сышла з дзіцем. Частку выкрадзеных сродкаў яна выдаткавала на адзенне, а часткук -- на асабістыя патрэбы. Устаноўлена, што жанчына раней ужо была судзімая за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.