Сёння на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр выдатны беларускі кампазітар-песеннік Алег Молчан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Алег Молчан скончыў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, вучыўся ў кансерваторыі па класе кампазіцыі.
З 1987 году ён працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, складаў песні і песенныя цыклы для салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, харавых калектываў і вакальных ансамбляў. Міжнароднае прызнанне здабыў у перыяд супрацоўніцтва з ансамблем "Песняры" і яго мастацкім кіраўніком, народным артыстам Беларусі Уладзімірам Мулявіным, які высока цаніў талент кампазітара і адмыслова для яго ўвёў пасаду музычнага кіраўніка ансамбля.
Для "Песняроў" Алег Молчан напісаў песенныя цыклы "Вянок", "Ave Solе, Або Словы Скарыны" і мноства папулярных песень: "Стася", "Маргарыта", "Мілая жанчына", "Падмані мяне", "Кума", "Юнацтва " і іншыя.
Сапраўдным духоўным гімнам Беларусі стала песня Алега Моўчана на вершы Янкі Купалы "Малітва", якая ўпершыню прагучала ў выкананні Уладзіміра Мулявіна, а затым неаднаразова выконвалася на самых ўрачыстых і важных дзяржаўных мерапрыемствах, у тым ліку падчас акцыі "Малітва за Беларусь" у 2015 годзе з удзелам Прэзідэнта Беларусі.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.