Вы тут

Малая радзіма бабулі Ганны


Жыхарцы вёскі Казлы Сенненскага раёна Ганне КАМАРОВАЙ ідзе восемдзесят сёмы год. Яна тут найстарэйшая і, адначасова, наймаладзейшая, таму што Ганна Трафімаўна, былы калгасны аграном, у вёсцы адзіны жыхар. Вядома, летам, на сваю радзіму прыязджаюць дачнікі, але ў другой палове восені яны зноў замыкаюць хаты і з'язджаюць у горад. А бабуля Ганна не хоча пакідаць сваю малую радзіму і зімовая адзінота яе не надта хвалюе. Па-ранейшаму яна рухавая, з ахвотай працуе ў агародзе, любіць наводзіць парадак на падворку, чакае дзяцей і ўнукаў. Вёска знаходзіцца на аўтамабільнай трасе, двойчы на тыдзень прыязджае аўталаўка, не забываюць наведваць жанчыну і дачнікі. Вось і Ірына ДУБРОЎСКАЯ (на гэтым фота злева), калі прыязджае з Віцебска, заўсёды заходзіць да пенсіянеркі.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.