Вы тут

У Гомелі аператыўнікі наркакантролю канфіскавалі буйную партыю насвая


Учора раніцай супрацоўнікі АНіСГЛ Цэнтральнага РАУС Гомеля канфіскавалі ў 46-гадовага жыхара аблцэнтра буйную партыю непалільных тытунёвых вырабаў насвай, паведамляе ў Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


Скрынкі з гэтым рэчывам былі выяўленыя падчас агляду гаспадарчых пабудоў і дома, дзе пражывае мужчына. Агульная вага зелля склала каля 29 кг - гэта прыкладна 960 доз.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў наркакантролю, насвай прызначаўся для незаконнай рэалізацыі на рынку ў Гомелі.

У дачыненні да фігуранта складзены адміністрацыйны пратакол па ч.2 ст.16.10 (незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Судом Цэнтральнага раёна Гомеля правапарушальніку прызначана пакаранне ў выглядзе васьмі сутак адміністрацыйнага арышту.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?