Вы тут

За серыю крадзяжоў з гандлёвых цэнтраў затрыманы 30-гадовы грамадзянін Расіі


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС г. Мінска затрыманы 30-гадовы грамадзянін Расіі, які выкрадаў рэчы з гандлёвых цэнтраў сталіцы.


Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, на лінію 102 звярнуўся адзін з супрацоўнікаў крамы электратэхнікі, размешчанай у гандлёвым цэнтры на вуліцы Бабруйскай, паведаміўшы, што невядомы мужчына выкраў тэхніку на суму каля 2000 рублёў. Таксама заяўнік распавёў, што спрабаваў самастойна затрымаць зладзюжку, аднак зрабіць гэтага яму не ўдалося.

Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што да крадзяжу рэчаў аказаўся датычны 30-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Праваахоўнікі затрымалі яго на вуліцы Мсціслаўскай, калі той выходзіў з гандлёвага цэнтра. Пры сабе ў падазраванага былі знойдзены некалькі адзінак новай бялізны, крадзеж якой ён здзейсніў незадоўга да затрымання.

Праваахоўнікам  мужчына растлумачыў, што некалькі дзён таму ён прыехаў у сталіцу з мэтай набыцця падарункаў. Аднак кошты ў мінскіх крамах для грамадзяніна Расіі здаліся досыць высокімі, таму мужчына пайшоў на крадзеж.

Са слоў падазраванага, ён дзейнічаў па наступнай схеме: накіроўваўся ў гандлёвыя цэнтры, заходзіў у крамы, якія спадабаліся, і выкрадаў рэчы незаўважна для прадаўцоў. За чатыры дні расіянін здолеў скрасці: куртку, паліто, сумку, пяць “разумных гадзіннікаў”, шэсць партатыўных калонак і дзесяць найменняў ніжняй бялізны. Агульная сума “здабычы” склала 3523 рублі.

Вядома, што на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: vityaz-kb.com.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.