Вы тут

У Столінскім раёне ў бабулі скралі зерне


У мясцовы РАУС звярнулася 81-гадовая жанчына і паведаміла, што з яе хлява прапала зерне.


Пенсіянерка набыла 450 кілаграмаў для кармлення курэй, якое пастаўшчык прывёз прама да хаты. Для зручнасці гаспадыня перасыпала яго ў драўляную скрыню, якая захоўвалася ў гаспадарчай пабудове.

На дапамогу пацярпелай прыйшлі праваахоўнікі, якія на працягу сутак знайшлі выкрадальнікаў. Імі аказаліся непрацуючыя раней судзімыя аднавяскоўцы 1995 і 1994 гадоў нараджэння. Як растлумачылі аператыўнікам маладыя людзі, крадзеж яны здзейснілі з-за адсутнасці грошай для набыцця алкаголю, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Частку зерне яны паспелі прадаць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: agronews.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.