Гэтымі днямі зіма нагадае пра сябе. Тэмпературны фон пачне паніжацца, а ападкі будуць выпадаць у выглядзе снегу і мокрага снегу. Месцамі пачне ўсталёўвацца снежнае покрыва. Так, што ў наступныя выхадныя чакаецца цалкам зімовы характар надвор'я, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу працягнецца паступленне халоднай паветранай масы з паўночнага захаду кантынента. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдзе снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад нуля да мінус 6 градусаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны — невялікі плюс.
У нядзелю з Заходняй Еўропы на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Так што будзе пераважна без ападкаў, але падмарозіць. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў да 8 марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 9 — мінус 11 градусаў. Тэмпература ўдзень складзе ад нуля да мінус 5 градусаў.
У перадапошні дзень адыходзячага года надвор'е зноў паднясе нам сюрпрыз. На тэрыторыю краіны пачнуць паступаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з боку Заходняй Еўропы. Гэта прывядзе да таго, што ўначы па паўночна-заходняй частцы краіны, а раніцай і днём — на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 марозу, пры праясненнях — да мінус 8—10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак, 31 снежня, адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць да нас з боку Балтыйскага мора. Часам будуць выпадаць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.
Уначы 1 студзеня месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, часам мяцеліца. У навагоднюю ноч сіноптыкі прадказваюць у Віцебску і ў Мінску ад мінус 2 градусаў да 4 марозу, а ў Брэсце і ў Гомелі ад нуля да мінус 2 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: pinterest.com
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.