Вы тут

У Мінску прайшоў ІV навагодні рэспубліканскі сувораўска-кадэцкі баль


У Мінску прайшоў ІV навагодні рэспубліканскі сувораўска-кадэцкі баль. Вальсы, польку, паланэз, падэграс, падэспань, кадрыль танцавалі хлопцы і дзяўчаты
з усіх устаноў сістэмы кадэцкай адукацыі Беларусі, а таксама пары са спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС. Самую вялікую «дэлегацыю» даслала Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча — 60 пар.


— Аднавіць традыцыю навагодняга балю мы вырашылі чатыры гады таму, — адзначыў начальнік установы Аляксандр Навуменка. — Сувораўцы здаюць залік па прадмеце «Танец і сусветная мастацкая культура». Навыкі, якія яны атрымліваюць падчас навучання, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Бо які б час ні стаяў, але дзяўчаты ўсё роўна будуць шанаваць інтэлігентных і падрыхтаваных кавалераў.

Старшыня рэспубліканскага савета Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў Сяргей Жыціхін адзначыў, што такі баль — даніна даўняй афіцэрскай традыцыі. А яго лаўрэаты налета паўдзельнічаюць у міжнароднім дабрачынным кадэцкім балі, які кожны год праходзіць у Маскве.

Адзначыўся баль і вакальнымі выступленнямі кадэтаў. Імпрэзу таксама наведалі Дзед Мароз і Снягурка, якія павіншавалі сувораўцаў з надыходзячым Новым годам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як шматдзетная сям' я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям' я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь. 

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца.