Вы тут

Сёння вызначыцца пераможца нацыянальнага адбору на песенны конкурс «Еўрабачанне»


Сёння бліжэй да поўначы вызначыцца пераможца нацыянальнага адбору на песенны конкурс «Еўрабачанне». Яго падчас фінальнага гала-канцэрту выберуць па формуле 50/50 тэлегледачы і прафесійнае журы.


Нагадаем, сёлета да фінальнага этапу дайшлі 12 удзельнікаў, якія прадставяць свае конкурсныя нумары ў наступным парадку: 1) Napolі; 2) Саша Захарык; 3) Настасся Малашкевіч; 4) Chakras; 5) Настасся Гламозда; 6) Nastasea (Настасся Развадоўская); 7) Ян Яраш; 8) Анжаліка Пушнова; 9) Дар'я Хмяльніцкая; 10) «Аўра»; 11) КейСі; 12) VAL. Кожнага з іх тэлевізійнікі прадставяць гледачам з дапамогай відэавізітовак, дзе выканаўцы раскрыюць сябе праз пэўныя колеры і імправізаваныя танцы.

Убачыць і пачуць прамую трансляцыю выступленняў змогуць гледачы тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24», слухачы «Радыус FM», а таксама наведвальнікі афіцыйнага сайта Белтэлерадыёкампаніі.

Ужо 1 сакавіка ў тэлеэфіры пачнуць выходзіць «Дзённікі Еўрабачання», якія раскажуць больш падрабязна і аб прадстаўніку нашай краіны, і наогул пра тое, як праходзіць падрыхтоўка да міжнароднага конкурсу. А 2 сакавіка задаць свае пытанні пераможцу нацыянальнага адбору можна будзе падчас анлайн-канферэнцыі, што пройдзе ў медыяхолдынгу.

Нагадаем: хто б ні стаў беларускім удзельнікам «Еўрабачання-2020», ужо вядома, што прадстаўнік Беларусі выступіць на конкурсе ў першай палове першага паўфіналу, 12 мая, разам з артыстамі Паўночнай Македоніі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расіі, Нарвегіі, Харватыі, Кіпра, Азербайджана,
Мальты, Ізраілю, Украіны, Румыніі і Бельгіі. З нашых суседзяў ужо выбралі сваіх удзельнікаў Украіна (гурт Go_A з песняй «Салавей») і Літва (гурт The Roop), у найбліжэйшыя дні мусіць вызначыцца з канкурсантам і Расія.

Наогул у 65-м міжнародным песенным конкурсе, які пройдзе 12—16 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды), удзельнічаюць сёлета выканаўцы з 41 краіны, прычым Балгарыя і Украіна вярнуліся пасля гадавога перапынку, а Венгрыя і Чарнагорыя адмовіліся ад удзелу з фінансавых прычын. Дэвіз юбілейнага «Еўрабачання» — «Open Up» («Адкрыйся»), а новы лагатып — кола, складзенае са сцягоў краін-удзельніц.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота eurovіsіon.tv

Загаловак у газеце: Доўгая дарога ў Ратэрдам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы