Вы тут

У Мазырскім раёне праз выпальванне травы згарэлі пяць дач


28 сакавіка ў 13-47 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці і пагрозе дачным хатам у вёсцы Лубны Мазырскага раён, паведамляе МНС.


У выніку пажару знішчаны пяць дачных дамоў і тры гаспадарчыя пабудовы. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару - падпал.

Таксама за мінулыя суткі на тэрыторыі Гомельскай вобласці адбылося 18 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 19,84 га на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага і Хойніцкага раёнаў, 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 1,0 га на тэрыторыі Жлобінскага і Лельчыцкага раёнаў, 7 лясных пажараў на агульнай плошчы 39,24 га на тэрыторыі Веткаўскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Добрушскага і Рэчыцкага раёнаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.