Вы тут

У Лунінцы жанчына ўгнала аўтамабіль


 Мясцовы жыхар на старэнькай “Аўдзі” прыехаў да таварыша. Прыпаркаваўся ў двары дома, пакінуўшы транспартны сродак адкрытым, і зайшоў у госці.


А ў гэты час у жыллі па суседстве адпачывала моладзь. Калі алкаголь скончыўся, схадзіць за дабаўкай падахвоцілася 30-гадовая ўдзельніца застолля. Убачыўшы на вуліцы незачыненую іншамарку з ключамі ў замку запальвання, дзяўчына вырашыла дабрацца да крамы за рулём чужога аўто.

Паколькі правы кіроўцы і навыкі ваджэння ва ўгоншчыцы ўвогуле адсутнічалі, праз паўкіламетра яна не справілася з кіраваннем і, урэзаўшыся ў слуп, з’ехала ў кювет. Там яе і знайшлі супрацоўнікі ДАІ, да якіх паспеў звярнуцца гаспадар выкрадзенай іншамаркі, паведамляе МУС.

У дачыненні да дзяўчыны следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: sozh.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.