Вы тут

У рытме маладосцi


«Я гiтару настрою»... Гэтую песню ведала ўся моладзь 70-х. Якраз у той час уваходзiлi ў моду электрагiтары i вакальна-iнструментальныя ансамблi. Убачыць i паслухаць такiя iнструменты, асаблiва ў вёсцы, — гэта было дзiва. Але мода зменлiвая, i жывая ансамблевая музыка цяпер не ў пашане — электрагiтары пыляцца на гарышчах, а то i на сметнiках. Вось чаму жыхар вёскi Бабiнавiчы Лёзненскага раёна Андрэй Базылюк вырашыў захаваць памяць пра поп-моду мiнулых часоў, размясцiўшы на сцяне вясковага дома эксклюзiўныя музатрыбуты.


— Мне неверагодна шкада, што гэтыя гiтары былi калiсьцi выкiнутыя на сметнiк. На жаль, цяперашняя моладзь не стварае ансамблi, так званыя ВIА, не захапляецца рытмамi, пад якiя мы спявалi i танцавалi,— кажа гаспадар i дызайнер незвычайнай музейна-музычнай экспазiцыi пад адкрытым небам. I з доляй аптымiзму зазначае: усё мінае, а музыка — вечная!

Андрэй Базылюк па-прафесii далёкi ад музычнага мастацтва — дваццаць шэсць гадоў працуе майстрам у Бiбiнавiцкiм ляснiцтве. У вольны час ён любiць упрыгожваць фасад дома прадметамi, якiя выйшлi з ужытку, але сведчаць пра тое, што ў маладым узросце гаспадар усё-ткi цiкавiўся музыкай i нават спяваў.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.