Вы тут

Ну нарэшце пацяплела. На выхадныя паветра прагрэецца да 20 градусаў


Падобна на тое, што мы ўсё-ткі «выгналі гэты холад». А ў апошнія дні мая на тэрыторыю краіны вернецца па-сапраўднаму цёплае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


de.upet.com

А анамальны холад у нашым рэгіёне зладзіла арктычнае паветра, якое чамусьці занесла ў паўднёвыя шыроты. Вось і сталася другая дэкада мая ў нас прыкладна на 2—6 градусаў халадней звычайнага. Апошні раз так у нашай краіне было ў 2004 годзе.

У першы дзень выхадных будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца ўначы паўночны, удзень з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, па захадзе чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад 10 да 16 цяпла, а ў крайніх паўднёва-заходніх рэгіёнах, дзе будзе мала аблокаў, сонца прагрэе паветра да плюс 17—20 градусаў.

Сіноптыкі абяцаюць, што ў нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да 6 градусаў, па захадзе — 7—9, у крайніх усходніх раёнах месцамі магчымыя замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе 10—17 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў,
удзень — ад 12 да 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы. 

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?