Вы тут

У Гродне за суткі тройчы абакралі адную і тую ж кватэру


Жыхарка Гродна, прыехаўшы дадому ў мікрараён Альшанка, убачыла, што дзверы кватэры, якая размяшчалася на першым паверсе, зачыненыя знутры на ланцужок, а акно адкрытае, паведамляе grodnonews.by.


Яна заўважыла, што знікла некалькі электраінструментаў.

Дзяўчына звярнулася ў міліцыю, а пазней з’ехала па справах. Вярнулася позна вечарам і ўбачыла, што ўваходныя дзверы зноў адчыненыя. У гэты раз былі скрадзеныя ЗВЧ-печ, чайнік і прас.

Агульная сума выкрадзенага склала 895 беларускіх рублёў. Таксама не было ноўтбука.

Аператыўнікі высветлілі, што 29-гадовы раней судзімы гродзенец трапіў у кватэру і выкраў электраінструменты. Пасля гэтага прапанаваў таксама раней судзімаму 33-гадоваму знаёмаму наведацца яшчэ раз. Удваіх мужчыны скралі электрапрыборы хатняга побыту. Пазней вярнуліся яшчэ і за ноўтбукам.

Усе выкрадзеныя рэчы знойдзеныя.

Распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.