Урад Японіі і арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў Токіа разглядаюць варыянт спрошчанага правядзення Гульняў з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў свеце. Пра гэта распавяла губернатар Токіо Юрыка Коікэ, паведамляе ТАСС.
«Мы хацелі б разгледзець розныя варыянты, сярод іх ёсць рацыяналізацыя і спрашчэнне фармату. Пры гэтым нам неабходна дабіцца разумення з боку нашых грамадзян», — адзначыла Коікэ.
Раней найбуйнейшая газета краіны «Іёміуры» паведаміла, што ўлады краіны нацэлены на правядзенне Алімпіяды ў паўнавартасным фармаце, аднак няпростая сітуацыя з каранавірусам прымусіла іх разглядаць варыянт больш спрошчанага правядзення Гульняў. Па дадзеных крыніц выдання, можа скараціцца колькасць удзельнікаў цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Таксама будуць уведзеныя абмежаванні для колькасці гледачоў на стадыёнах.
Прэв'ю: uipmworld.org
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.