Вы тут

У ліпені стаўка рэфінансавання стане 7,75 % гадавых


Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка краіны, з 1 ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8 % да 7,75 % гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 9 % да 8,75 % гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 7 % да 6,75 % гадавых.


Адпаведныя рашэнні прынятыя 22 чэрвеня праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.

Па выніках пасяджэння праўленнем зроблены заявы. Інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася. У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 % пры 5,4 % у красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,9 % (4,5 % у красавіку гэтага года).

У гэтых умовах Нацыянальны банк Беларусі таксама працягнуў змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі. «Падтрыманне ўмерана мяккіх манетарных умоў дазваляе захаваць прымальны ўзровень цэнавай і фінансавай стабільнасці», — тлумачыць свае дзеянні кіраўніцтва Нацыянальнага банка краіны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

«Я разумеў, які цяжкі матэрыял трэба будзе ўвасобіць на сцэне».

Гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».