Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ўпэўнены, што сітуацыю спрашчаць нельга.
—Трэба цудоўна разумець, што ва ўсіх гэтых дзеянняў ёсць заказчыкі і ёсць выканаўцы. Ёсць мэты, якія яны ставяць. Не ўсім падабаецца тая палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі, Прэзідэнтам Беларусі. І вы ведаеце, каму гэта не падабаецца. Ёсць банкі, праз каторыя ідзе пракачка грошай, каб падтрымліваць тыя негатыўныя працэсы, якія сёння ідуць у Беларусі.
Таму задача і праваахоўных органаў, і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адназначна – выкананне Канстытуцыі, заканадаўства. Вядома, нам трэба больш сустракацца з людзьмі, гаварыць з імі. Мы праводзім сустрэчы ў рэгіёнах, з актывам. Гэтыя сустрэчы ўжо праведзены ў Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай, заўтра (26) – ў Мінскай, потым у Мінску і нарэшце ў Віцебскай.
Праводзім такія сустрэчы і ў буйных гарадах. У прыватнасці, я ўжо сустрэўся з актывам і з апазіцыяй у Полацку, Наваполацку. Падрыхтаванасць дэпутатаў і матэрыялы, якія ў нас ёсць, дазваляюць даць аб’ектыўную ацэнку працэсам, якія адбываюцца.
Мы назначылі выбары, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і мы мусім зрабіць ўсё, каб яны праходзілі ў прававым рэчышчы.
Запісала Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: БелТА
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.