Вы тут

Акунуцца ў атмасферу 1980-х гадоў запрашае рэтра-праект у Гомелі


Рэтра-праект «Алімпіяда-80. Погляд праз 40 гадоў» пачне работу 9 ліпеня ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.


Праект азнаёміць з прадметамі прыватнай калекцыі Жанны Малышэнка з Гомеля. Ён вяртае гледачоў у 1980 год, акунае ў атмасферу летніх Алімпійскіх гульняў, якія адкрыліся ў Маскве 40 гадоў таму.

На выстаўцы можна ўбачыць сімвал спартыўнай падзеі — алімпійскага мішку, а таксама тэматычныя календары і паштоўкі, цацкі і сувеніры, адзенне і аксесуары і шмат іншага.

Рашэнне аб стварэнні праекта, прысвечанага Алімпіядзе-80, прыйшло калекцыянеру пры куплі чарговага алімпійскага мішкі. «Думка аб праекце з’явілася нечакана. Як і само рашэнне калекцыянаваць прадметы, звязаныя з Алімпіядай-80, на якое натхніў дакументальны фільм, прысвечаны Алімпійскім гульням у Маскве, што я ўбачыла ў 2015 годзе», — прызналася Жанна Малышэнка. Паводле яе слоў, гісторыя правядзення Гульняў, маштаб падзеі, яе відовішчнасць і, вядома, алімпійскі мішка пакінулі вялікія ўражанні. «А недзе ж завалялася і мая цацка дзяцінства — гумавы алімпійскі мішка. Пашукала, знайшла, узяла ў рукі, а ён глядзіць на мяне, усміхаецца і зусім не крыўдзіцца, што каля 30 гадоў праляжаў у адзіноце. Тады я вырашыла: падбяру яму прыдатную кампанію», — расказала калекцыянер.

Праз некаторы час Жанне Малышэнка ўдалося высветліць гісторыю паходжання яе першага алімпійскага мішкі. Гэты экзэмпляр і яшчэ два такія віды (яны таксама прадстаўлены на выстаўцы) выпусціла Гомельская фабрыка цацак. «У канцы 70-х фабрыка была на піку, некалькі гадоў таму займала ўсесаюзныя першыя месцы, таму ёй і было даручана выканаць дзяржзаказ, які паступіў з Масквы на выраб гумавай цацкі — алімпійскага мядзведзя ў трох разнавіднасцях», — расказалі ў галерэі.

Перанесціся ў 1980-я на выстаўцы дапаможа і імправізаваны куток савецкай кватэры. Наведвальнікам прапануюць прысесці ў старое крэсла, пагартаць часопісы 1980 года, сфатаграфавацца на памяць. Дзеці змогуць пагуляць у настольныя гульні СССР, а таксама «развітацца» з алімпійскім мішкам, які рыхтуецца да палёту на паветраных шарыках.

Выстаўка будзе працаваць па 9 жніўня.

Прэв’ю: vaschenko.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.