Беларуская чыгунка на час правядзення ХХIX Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» прызначыла цягнiк мiжрэгiянальных лiнiй № 644/643 Мiнск — Вiцебск — Мiнск.
Расклад руху цягнiка складзены з улiкам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсiраваць штодня з Мiнска з 16 да 19 лiпеня, а з Вiцебска — з 17 да 20 лiпеня, паведамляе прэс-цэнтр магiстралi.
Са станцыi Мiнск-Пасажырскi цягнiк адправiцца ў 12.28 i прыбудзе ў Вiцебск у 16.08.
Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госцi «Славянскага базару» на гэтым жа цягнiку змогуць вярнуцца ў Мiнск. З Вiцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 1.12 i прыбываць у сталiцу ранiцай у 5.42.
Папярэднi продаж праязных дакументаў (бiлетаў) на фестывальны цягнiк вядзецца за 20 сутак да яго адпраўлення.
Набыць праязныя дакументы можна на афiцыйным сайце Беларускай чыгункi ў раздзеле «Паслугi пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабiльнай праграмы «БЧ. Мой цягнiк», а таксама ў чыгуначных касах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: baltnews.com
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.