Вы тут

У Беларусі — 67 002 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 60 092 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 002 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 241 624 тэсты на каранавірус.

 60 092 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 530 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 15,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 643 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —больш за 4 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,3 млн, Індыя — больш за 1,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: vesti14.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.